Артыкул прысвечаны феномену волі ў наіўнай карціне свету носьбітаў беларускай і англійскай моў. На падставе сабранага фактычнага матэрыялу аўтар вылучае сінтаксічныя мадэлі, даследуе лексічную спалучальнасць і семантычнае атачэнне адзінак воля/will для вызначэння шляхоў метафарызацыі ў дзвюх мовах. Грунтуючыся на супастаўленні выяўленых прымет, аўтар вылучае аламорфныя і ізаморфныя рысы метафарызацыі волі ў беларускай і англійскай мовах.