Артыкул прысвечаны тэксту беларуска-польска-літоўскіх татараў о нараджэннi Прарока Мухамада («Маўлюд»). Мяркуецца, што апошняе перапісванне рукапісу адбылося не раней др. пал. XVIII ст., гэта значыць тады, калі ў арабаграфічных тэкстах пераважала польская мова. Аднак мову дадзенага тэксту можна вызначыць як гібрыдную, якая не толькі адлюстроўвала ідыялект стваральніка, але і смяшчала элементы таго кніжнага ўзору, на які ён арыентаваўся. Аб’ектам даследавання з’яўляецца лексічная структура тэксту, якая ўяўляе сабой аб’яднанне лексем, што належаць розным мовам (арабізмы, цюркізмы, словы, агульна- славянскага лексічнага фонду, усходнеславянізмы, паланізмы, царкоўна- славянізмы). Ў тэксце назіраецца змешванне не толькі фанетычных і марфалагічных, але і лексiчных паказчыкаў, i гэта не дазваляе выказаць думку, што падобны працэс меў месца толькі ў выніку шматразовага перапісвання. Магчыма, тут таксама назіраецца з’ява, тыповая пры недыферэнцыяваным полілінгвізме, калі індывід не падзяляе сістэму моў і выкарыстоўвае форму, не задумваючыся аб яе моўнай прыналежнасці.
Šis kūrinys yra platinamas pagal Kūrybinių bendrijų Priskyrimas 4.0 tarptautinę licenciją.